Напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, вучні школы наведалі этнаграфічны куток у краязнаўчым музеі, дзе былі прадстаўлены кампазіцыі “Беларуская хата”, сельскагаспадарчыя прылады, нацыянальны касцюм. Наведванне этнаграфічнага кутка для нашых дзяцей было вельмі важна і своечасова. Дзеці далучыліся да спадчыны беларускага народа. Прадстаўленыя экспанаты пакінулі ў дзяцей незабыўнае ўражанне.
У школе былі праведзены наступныя мерапрыемствы: літаратурна-музычная кампазіцыя “Жыві і квітней, родная мова мая!”, інтэлектуальная віктарына “Знаўцы роднай мовы”, інфармацыйная гадзіна “Пісьменнікі-юбіляры”.