
У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры ў школе былі праведзены розныя мерапрыемствы: адкрыты ўрок па беларускай мове ў 9 "А" класе "Сістэматызацыя і карэкцыя ведаў па тэме "Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак" (настаўнік Чарнашэй А.С.), адкрыты ўрок-гульня "Знаўцы роднай мовы" (настаўнік Зайко А.В.). Усе праведзеныя мерапрыемствы спрыялі пашырэнню ведаў вучняў пра родную мову і побыт народа, пра літаратурную спадчыну пісьменнікаў, выхоўвалі павагу да лёсу і спадчыны мастакоў слова, да роднай мовы. Наша мова сапраўды заслугоўвае, каб яе шанавалі, любілі, ёю ганарыліся і на ёй гаварылі!







