На працягу Тыдня беларускай мовы і літаратуры (23 красавіка-27 красавіка 2018 г.) у школе былі праведзены адкрытыя ўрокі: адкрыты ўрок па беларускай мове ў 6 “В” класе па тэме “Прыналежныя прыметнікі, іх ужыванне і правапіс”, адкрыты ўрок па беларускай літаратуры ў 7 “А” класе па тэме “Зямля пад белымі крыламі” У. Караткевіч”, адкрыты ўрок па беларускай мове ў 6 “А” класе па тэме “Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Займеннік”. Мерапрыемствы тыдня былі яркімі і запамінальнымі. Яны далі магчымасць вучням актуалізаваць веды па беларускай мове і літаратуры, паказаць узровень сваёй эрудыцыі, пашырыць кругагляд, захапіцца прыгажосцю беларускага мастацкага слова.